У Беларусі адзначаюць Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

7 ноября 2019
Даніну гістарычным падзеям 1917 года сёння аддалі ў Мінску. На плошчы Незалежнасці да помніка Уладзіміра Леніна кветкі ўсклалі члены Кампартыі Беларусі, грамадскіх аб'яднанняў і працоўных калектываў. Удзел ва ўрачыстай падзеі прынялі больш за 200 чалавек. 
Роўна 102 гады таму ў выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі простыя людзі атрымалі права на працу, адпачынак і кіраванне краінай.