У Беларусі адзначаюць Дзень маці

14 октября 2020

Сёння цёплыя словы і пажаданні атрымліваюць тыя, хто дорыць жыццё, любіць, выхоўвае і накіроўвае па жыцці. У Беларусі адзначаюць Дзень маці.

Каманда Агенцтва тэленавін ад усёй душы віншуе ўсіх мам са святам!

Дзякуй вам за цярпенне і мужнасць. Мы ў неаплатным доўгу перад вамі, любасныя мамы! Хай у вашых хатах заўсёды жывуць любоў, радасць і ўтульнасць.

Са святам беларусак павіншаваў і прэзідэнт.

"Самая святая місія на Зямлі - мацярынства. Гэта вялікае шчасце - дарыць жыццё і бачыць свой працяг у наступных пакаленнях. Гэта сапраўдны подзвіг, які жанчына здзяйсняе з вялізнай любоўю, цярпеннем і пяшчотай, прысвячаючы сваё жыццё дзецям. Высокая і адказная роля маці ў захаванні спрадвечных традыцый. З сямей, у якіх бацькі вучаць сваім прыкладам - шанаваць старэйшыя пакаленні, ганарыцца гісторыяй і дасягненнямі краіны, паважаць нацыянальную культуру і любіць родную зямлю, фарміруецца духоўна моцны, незалежны народ. Асаблівыя словы ўдзячнасці ў гэты дзень шматдзетным мамам. Дзякуючы вам, працягваецца наша гісторыя і мы з упэўненасцю глядзім у будучыню Беларусі. Дзяржава заўсёды будзе аказваць падтрымку вашым сем'ям, ствараць лепшыя ўмовы для жанчын, якія гадуюць дзяцей і актыўна рэалізуюць сябе ў сацыяльнай і прафесійнай сферах", - гаворыцца ў віншаванні.

Адзначым, ахова мацярынства і дзяцінства - найважнейшы прыярытэт   беларускай дзяржавы.

Ганаровы статус "мама" летась упершыню атрымалі амаль 34 тысячы жанчын.

Другога малога нарадзілі амаль столькі ж беларусак. Мамамі трэці раз сталі 14 тысяч 200 жанчын. А чацвёра і больш дзяцей - толькі летась нарадзілі амаль 6 тысяч беларусак.

За 2019 год нарадзілася больш за тысячу двайнятак, а больш дакладна - 1 тысяча 56 двайнят, і яшчэ   14 трайнят.

Сярэдні ўзрост маці пры нараджэнні першага дзіцяці - амаль 30 гадоў - за апошнія 10 гадоў гэты паказчык павялічыўся ледзь больш, чым на 2 гады.