У Беларусі адзначаюць Дзень маці

14 октября 2020
Сёння самыя цёплыя словы і пажаданні  атрымліваюць у свой адрас тыя, хто дорыць жыццё,  любіць, выхоўвае і накіроўвае па жыцці. У Беларусі адзначаюць Дзень маці. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка  павіншаваў суайчынніц. 

"Самая святая місія на Зямлі - мацярынства. Гэтае вялікае шчасце - дарыць жыццё і бачыць свой працяг у наступных пакаленнях. Гэта сапраўдны подзвіг, які жанчына здзяйсняе з вялікай любоўю, цярпеннем і пяшчотай, прысвячаючы ўсё сваё жыццё дзецям", - гаворыцца ў віншаванні. 

За мінулы год амаль 34 тысячы жанчын  сталі мамамі ўпершыню

Амаль столькі ж нарадзілі другое дзіця і каля 14  тысяч - трэцяе. Дарэчы,  летась  на свет з'явілася больш за тысячу двайнят і 14 трайнят. Сем'яў, дзе выхоўваецца трое і больш дзяцей,  каля 110 тысяч. За сваю працу ордэнам Маці ўзнагароджаны 11 тысяч жанчын. Сёлета ўзнагароду атрымалі  больш  за 600  мам-гераінь.