У Беларусі адзначаюць Дзень фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці

15 октября 2019

Тых, хто сваё жыццё прысвяціў стварэнню лекаў ад хвароб для ўсяго чалавецтва, віншуюць сёння з прафесійным святам. У Беларусі адзначаюць Дзень фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці. Больш за палову ўсіх прэпаратаў у краіне айчыннай вытворчасці. Развіццё нашай фарміндустрыі знізіла цэны на дарагія медыкаменты і значна павысіла якасць беларускіх лекаў. Сёння ў краіне працуюць 38 фармкампаній. Толькі летась яны выпусцілі прадукцыі на 608 мільёнаў долараў, у тым ліку экспарт склаў амаль 120 мільёнаў долараў.