У Беларусі адзначаецца Дзень мытніка

20 сентября 2019

Надзейны шчыт эканамічнай і грамадскай бяспекі. Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень мытніка. Традыцыйна да гэтага часу ў ведамстве прынята падводзіць папярэднія вынікі працы за год.

Паводле слоў кіраўніка ДМК Юрыя Сянько, апошні час амаль у чатыры разы вырас паток наркотыкаў і псіхатропаў, якія спрабуюць пераправіць праз мяжу. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ўжо канфіскавана больш за 600 кілаграмаў, заведзена 129 крымінальных спраў. Мытня развіваецца як інтэлектуальна, так і тэхнічна. На беларускай мяжы за суткі афармляюць каля 22 000 грузавікоў і легкавых аўто, а перасякаюць яе амаль 60 000 чалавек. На ўзбраенні мытні самае сучаснае абсталяванне, якое дазваляе правяраць грузы, багаж або экспрэс-адпраўленні ў рэжыме анлайн. Ці можна разгледзець пасылку ў 3D-праекце, як распазнаць жывую кантрабанду ў дзіцячых цацках і як арганізаваны працэс працы мытні знутры? Раскажам і пакажам у праграме "Галоўны эфір" - глядзіце ў найбліжэйшую нядзелю.