У Беларусі пачаўся продаж галоўнага навагодняга атрыбуту. Сёння ў сталіцы адкрыюцца елачныя базары. Кошт будзе залежаць ад вышыні дрэва. Можна набыць і штучныя елкі. Елачныя базары будуць працаваць да 31 снежня. Тыя, хто хоча сэканоміць, могуць набыць дрэва ў лясгасах. А вось секчы самавольна леснікі не рэкамендуюць. Сума штрафу больш за набытую елку прыкладна ў 100 разоў.














