У Беларусі адкрыўся Моладзевы кансультатыўны савет ААН

10 июля 2015

Ініцыятыва яго стварэння  належыць  Генеральнаму сакратару  арганізацыі Пан Гі Муну. Паводле слоў пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі,  прадстаўнікі арганізацыі  ў розных краінах  свету  зараз працуюць над  стварэннем  падобных саветаў, паколькі моладзь - адна з галоўных рухаючых сіл прагрэсу.

Санака Самарасінха,  пастаянны каардынатар ААН у Беларусі: "ААН з'яўляецца міжурадавай  арганізацыяй і  вядомая тым, што заўсёды залучала ў сваю працу  прадстаўнікоў моладзі. У верасні гэтага года пройдзе збор глабальных лідараў. На гэтым мерапрыемстве будуць абмеркаваныя  розныя ініцыятывы, накіраваныя  на актыўнае прыцягненне моладзі ў прыняцце рашэнняў. Моладзь сёння  сутыкаецца  з новымі выклікамі.  Таму важна,  каб сёння яна  была актыўнейшай  як на сусветнай арэне,  так і ў Беларусі.  Ваша моладзь поўная ідэй і энергіі. Яна натхняе. Я ўпэўнены,  што менавіта ідэі і энергія моладзі стануць рухаючай сілай  будучыні".

У складзе  беларускага Моладзевага савета ААН   будуць працаваць 13 прадстаўнікоў  ва ўзросце ад 14 гадоў да 31 года, іх выбралі з 200 ахвотнікаў.  У кожнага свае ідэі і ініцыятывы. Адна з мэт працы - распаўсюджваць інфармацыю пра дзейнасць ААН у Беларусі і павышаць інфармаванасць пра нашу краіну