У Беларусі адкрыўся другі лагер для кітайскіх студэнтаў

17 февраля 2020
У лагеры "Загор’е" размесцяць каля 200 кітайскіх студэнтаў, якія вярнуліся ў Беларусь. Ужо сёння сюды прыедуць 32 чалавекі. Яны будуць жыць у лагеры два тыдні пад назіраннем урачоў. Адзначым, кожны з гэтых студэнтаў ужо прайшоў 14-дзённы карантын у Кітаі. Усе медыцынскія супрацоўнікі, якія будуць працаваць у "Загор’і", прайшлі дадатковую падрыхтоўку. 

Уладзімір Каранік, Міністр аховы здароўя Беларусі: "Зараз "Брыгантына" цалкам запоўненая, кітайскім студэнтам там арганізавана індывідуальнае навучанне, медыцынскае назіранне. Да 24 лютага пачнуць ужо вызваляць корпус, і каб у гэты час не рассяляць у іншых месцах і не падсяляць у "Брыгантыну", не падаўжаць тэрмін медназірання, было прынята рашэнне адкрыць другую базу, якая будзе запаўняцца да 24 лютага. І па чарзе вызваляючы то адну, то другую базу, мы зможам забяспечыць медназіранне за ўсімі студэнтамі, якія там знаходзяцца ".

Эвакуіраваныя з Ухані ў Казахстан беларусы вярнуліся на радзіму

Дарэчы, пяцёра беларусаў, якіх эвакуіравалі з Ухані ў Казахстан, вярнуліся на радзіму. 
Да канца тыдня яшчэ 10 беларусаў  прыедуць дадому з Цюмені.