22 чэрвеня Сейм Польшчы прагаласаваў за ўнясенне паправак у закон аб забароне прапаганды камунізму. Дакумент прадугледжвае дэмантаж помнікаў савецкай эпохі, у тым ліку воінскіх. Па падліках Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы, закон аб дэкамунізацыі закране каля 230 помнікаў Чырвонай арміі.
Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: "Вайна з помнікамі - гэта элемент перапісвання гісторыі Другой сусветнай вайны. Гэта спроба сцерці гістарычную памяць аб тым, што народы Усходняй Еўропы - палякі, рускія, беларусы, украінцы і іншыя - плячом да пляча ваявалі супраць агульнага ворага ў складзе адной антыгітлераўскай кааліцыі разам з англічанамі, амерыканцамі, французамі і іншымі. На гэтым фоне некалькі супярэчліва выглядаюць заклікі польскага боку да развіцця беларуска-польскага гістарычнага дыялогу".
Закон аб зносе помнікаў пакуль не падпісаны польскім кіраўніцтвам. У МЗС Беларусі перакананыя, што партнёры павінны разумець, што для нас памяць аб той вайне і помнікі героям-вызваліцелям - неад'емная частка спадчыны, якую належыць ахоўваць.













