У Беларусі засталося ўбраць 10 % плошчаў збожжавых

17 августа 2021

Амаль на фінішы! У Беларусі засталося ўбраць усяго 10 % плошчаў збожжавых. Каравай ужо важыць 5 мільёнаў 800 тысяч тон.

Усе шанцы ёсць на з'яўленне трэцяй вобласці-мільянера. Гродзенскі рэгіён намалаціў 934 тысячы тон збожжа: яшчэ дзень-два - і ён пераадолее запаветную мяжу. Гэтая вобласць традыцыйна з'яўляецца лідарам жніва па ўраджайнасці. Завяршыла працы па ўборцы збожжавых Магілёўская вобласць - на яе рахунку сёлета 820 тысяч тон хлеба. На апошніх гектарах ідуць працы ў Брэсцкім рэгіёне - тут намалочана мільён 142 тысячы тон збожжа.