У Беларусі падстаў для панікі ў сувязі з COVID-19 няма, сітуацыя пад кантролем

24 марта 2020
Пацыенты, у якіх дыягнаставалі каранавірус, адчуваюць сябе добра. У выпадку, дзе захворванне працякала ў сярэдняцяжкай форме, назіраецца станоўчая дынаміка. Гэта паведаміла намеснік міністра аховы здароўя. Алена Богдан адзначыла: падстаў для панікі ў сувязі з COVID-19 няма, сітуацыя  пад кантролем. У выпадку росту захворвання бальніцы забяспечаны ўсім неабходным абсталяваннем.