У Беларусі восень б'е тэмпературныя рэкорды

21 сентября 2018

У горадзе Высокае пабіты тэмпературны рэкорд. Там учора было 29 градусаў цяпла. Сёння да такіх тэмператур можа наблізіцца і сталіца. Паказчыкі 1975 года могуць быць пабітыя. Такім чынам, можа быць зафіксаваны абсалютны максімум дня. Паводле прагнозаў, тэмпература паветра складзе каля 26 градусаў цяпла. А ўжо заўтра стане больш халаднавата. На панядзелак наогул аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.