Штармавое папярэджанне на сёння аб'явілі беларускія сіноптыкі. Днём на большай частцы Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей тэмпература паветра дасягне 30-31 градусаў. У лясах трох рэгіёнаў захаваецца пяты клас надзвычайнай пажарнай небяспекі.
Вада ў дарогу
За самаадчуваннем аўтааматараў падчас спякоты сочыць Дзяржаўтаінспекцыя. На ажыўленых вуліцах і праспектах супрацоўнікі ДАІ праводзяць гутаркі з вадзіцелямі, уручаюць памяткі пра рух у гарачае надвор'е і дораць запас пітной вады ў дарогу. Паводле слоў інспектараў, павышэнне тэмпературы паветра можа ўплываць на хуткасць рэакцыі за рулём. Гэта можа стаць прычынай дарожна-транспартнага здарэння.
ДАІ нагадвае аб правілах руху падчас спякоты
ДАІ нагадвае аб тым, што пакідаць у зачыненым аўто дзяцей і гадаванцаў строга забаронена. А яшчэ асцярожнымі варта быць пры манеўрах. Падчас гарачага надвор'я асфальт плавіцца. Слізкая паверхня можа прывесці да страты кіравання.













