У Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі з-за спякоты - тэмпература паветра можа дасягаць +30 °C

15 августа 2023

Беларусам варта быць асцярожнымі. 15-17 жніўня аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за спякоты. Днём з аўторка па чацвер у многіх раёнах краіны максімальная тэмпература паветра можа дасягаць 30 градусаў. Надвор'е сёння чакаецца сонечнае і без ападкаў. К чацвяргу сітуацыя зменіцца: нягледзячы на спякоту, чакаюцца дажджы. Да канца тыдня прагназуецца спад гарачыні.