У Беларусі вызначаныя тэрміны ўступнай кампаніі

30 Сакавіка 2016

Прыём дакументаў на бюджэт ва ўніверсітэтах пачнецца 8 ліпеня і прадоўжыцца тыдзень - аж да 14 чысла. Гэта на адзін дзень менш, чым летась. Апошняя магчымасць падаць дакументы на бюджэт у абітурыентаў будзе яшчэ з 26 па 28 ліпеня ў тым выпадку, калі ВНУ вырашыць правесці дадатковы набор. Традыцыйныя ўступныя іспыты па творчасці, фізкультуры, а таксама для абітурыентаў, якія жадаюць атрымаць вышэйшую адукацыю на базе сярэдняга спецыяльнага, пачнуцца ўжо 15 ліпеня. Прычым, усе іспыты пройдуць адначасова і для бюджэтнікаў, і для платнікаў. Ці атрымае сёлета студэнцкі білет абітурыент, можна даведацца максімум 4 жніўня. Гэта апошні дзень залічэння на платную форму навучання.

Атрымаць вышэйшую адукацыю ў нашай краіне могуць таксама грамадзяне Луганскай і Данецкай абласцей Украіны. Сёлета такія абітурыенты будуць удзельнічаць у конкурсе на бюджэтныя месцы ў дадатковым наборы адначасова з беларусамі. У конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі на платнае аддзяленне яны змогуць удзельнічаць з 8 ліпеня па 15 кастрычніка.


Папулярныя

Рэкамендуемыя