У Беларусі афіцыйна ўрэгулявана пытанне стварэння гарадоў-спадарожнікаў

7 мая 2014
А таксама вызначаны іх статус. Адпаведны ўказ сёння падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Так, статус горада-спадарожніка Мінска надаецца гарадам Дзяржынск, Заслаўе, Лагойск, Смалявічы, Фаніпаль і гарадскому пасёлку Рудзенск. Статус горада-спадарожніка Брэста нададзены Жабінцы, а сатэлітам Гродна стане Скідаль. Указам Прэзідэнта рэгламентуюцца пытанні будаўніцтва жылля ў гарадах-спадарожніках, а таксама пытанні, звязаныя з чарговасцю тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Так, будаўніцтва ў гарадах-спадарожніках ажыццяўляецца з пісьмовай згоды такіх грамадзян. Пры гэтым яны маюць права пісьмова адмовіцца ад будаўніцтва, роўна як і маюць права ў любы час змяніць раней прынятае імі рашэнне аб будаўніцтве жылля ў гарадах-спадарожніках.