У Беларусі афіцыйна пачалася ўступная кампанія

2 мая 2016

Адказны час наступіў і для абітурыентаў. Сёння ў Беларусі афіцыйна пачалася ўступная кампанія. Дзверы для будучых студэнтаў расчынілі ўсе ВНУ краіны. Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне будзе весціся ў будныя дні з 9 раніцы да 7 вечара. Падаць заяўку можна да першага дня лета. Патрэбен толькі пашпарт і аплата за кожнае выпрабаванне. Так было і раней. Але сёлета ёсць і новаўвядзенні.

Якія - ведае Улада Карніцкая. Паўтысячы заявак. І гэта толькі за першыя гадзіны працы пунктаў рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне (а іх усяго ў краіне 41). Часцей за ўсё, гавораць спецыялісты, па вопыце мінулых гадоў, абітурыенты прыходзяць у другой палове дня, пасля заняткаў у школе. Пік чакаецца ў апошнія дні рэгістрацыі.

У Белдзяржуніверсітэце з самой раніцы разам з беларускімі абітурыентамі і замежныя. Аксана Пруднікава прыехала са Смаленска, паступаць збіраецца на дызайнера віртуальнага асяроддзя. Гаворыць, стаць студэнтам у Расіі было б прасцей, але яна гатовая нароўні з беларусамі здаваць ЦТ - цяжкасці не палохаюць.

Сваю заяўку на цэнтралізаванае тэсціраванне можна падаць да 1 чэрвеня. Усяго ж патэнцыяльных студэнтаў сёлета мінімум 56 тысяч - у столькіх 11-класнікаў ужо зусім хутка будзе выпускны.

Зарэгістравацца на цэнтралізаванае тэсціраванне можна з 9 раніцы і да 7 вечара. Для гэтага ўсяго толькі патрэбныя пашпарт і аплата - 21 тысяча за адзін іспыт. Прычым квітанцыі аб аплаце ніякія прыносіць не трэба, уся інфармацыя практычна імгненна з'яўляецца ў камп'ютары супрацоўніка прыёмнай камісіі.

І гэта стала магчымым дзякуючы навінцы гэтага года - аплаціць іспыт можна праз сістэму АРІП. Нават, напрыклад праз мабільны банкінг, для гэтага і зусім нікуды хадзіць не трэба.

Тыя, хто паспяхова пройдзе адзін з самых адказных перыядаў жыцця, дакументы на бюджэт ва ўніверсітэты зможа падаваць з 8 ліпеня і да 14 ліпеня. Апошняя магчымасць падаць дакументы на бюджэт у абітурыентаў будзе яшчэ з 26 па 28 ліпеня ў тым выпадку, калі ВНУ вырашыць правесці дадатковы набор. Традыцыйныя ўступныя іспыты па творчасці, фізічнай культуры, а таксама для абітурыентаў, якія хочуць атрымаць вышэйшую адукацыю на базе сярэдняй спецыяльнай, выпрабаванні ў скарочаны тэрмін пачнуцца ўжо 15 ліпеня.