У Беларусі аб'яўлена штармавое папярэджанне і аранжавы ўзровень небяспекі

11 января 2016

У Беларусь з Еўропы рухаецца магутны цыклон: у найбліжэйшыя суткі нас чакаюць завеі, парывісты вецер, галалёд на дарогах, па поўдні яшчэ і туман. Камунальныя службы і МНС мабілізавалі ўсе рэсурсы. У краіне аб'яўлена штармавое папярэджанне і аранжавы ўзровень небяспекі. Вадзіцелям рэкамендуюць адмовіцца ад паездак на асабістым транспарце. Пешаходам таксама раяць быць вельмі ўважлівымі. Снегапады, паводле прагнозаў сіноптыкаў, будуць ісці бесперапынна два дні.

Да канца тыдня чакаецца вяртанне традыцыйных для гэтага часу халадоў. У вадохрышчанскую ноч тэмпература можа апусціцца да 25-ці градусаў марозу.

Люты сёлета чакаецца цяплей чым звычайна. Дарэчы, 2015 год сіноптыкі адзначылі самым анамальна цёплым за 120 гадоў метэаралагічных назіранняў.