У Беларусі аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру

23 декабря 2017

З-за моцнага ветру на гэтыя выхадныя аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Сёння па паўночным захадзе краіны, а заўтра ў большасці раёнаў яго парывы дасягнуць 20 метраў за секунду. Невялікі снег пройдзе ў заходніх і цэнтральных раёнах краіны. Месцамі на дарогах галалёдзіца.