У Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за экстрэмальнай спякоты

5 августа 2023

У Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за экстрэмальнай спякоты. Сёння на большай частцы краіны плюс 34, а ў Гомельскай вобласці і зусім 36 градусаў. У асобных рэгіёнах магчымыя навальніцы і моцныя дажджы. Заўтра будзе яшчэ гарачэй - да 37. Але ўжо ў панядзелак тэмпература рэзка пойдзе на спад.