У Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

8 августа 2013
Можна чакаць рэкордаў. А яны верагодныя - паводле прагнозаў, сёння ў Беларусі максімальная тэмпература днём складзе плюс 35 градусаў - месцамі ў Брэсцкай вобласці. У цэлым жа па краіне 30-34 вышэй за нуль і без ападкаў. Аналагічны характар надвор'е прадэманструе і ў пятніцу. Такая спякота прыйшла да нас з Афрыкі. Але ненадоўга, ужо ў выхадныя ўсё памяняецца. Атмасферны фронт з Еўропы прынясе ліўні, град і моцны вецер.