У Беларусі аб’яўлены чырвоны ўзровень небяспекі

7 августа 2015

Спёка ў Беларусі б'е рэкорды: учора ў Мінску і Гродне было зафіксавана +34 градусы. Ужо заўтра тэмпература ў шматлікіх раёнах дасягне +36. У краіне аб’яўлены чырвоны ўзровень небяспекі. У сувязі з гэтым усе лясы ў Беларусі закрытыя для наведвання, парушальнікам забароны пагражае штраф да 4,5 мільёна.