У Беларусі аб’яўлены конкурс

10 мая 2018
У Беларусі аб’яўлены конкурс на лепшае асвятленне ў СМІ тэмы мастацтвазнаўства і мастацкай крытыкі.

Наконт гэтага стала вядома сёння падчас падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам інфармацыі і Саюзам мастакоў Беларусі. Для ўдзелу прымаюцца матэрыялы, якія выйшлі ў свет на працягу гэтага года, а вынікі падвядуць у пачатку наступнага.

Аляксандр Карлюкевич, Міністр інфармацыі Беларусі:

"У нас ёсць цэлы комплекс мерапрыемстваў, дзе мы хацелі б працаваць разам. Яны сёння звязаны і з тымі грамадска-сацыяльнымі праектамі, якія вырашаюцца масмедыя краіны і ўвогуле медыйнай супольнасцю. Яны звязаны і з той грамадскай, сацыяльнай і творчай работай, якая разглядаецца ў межах работы грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз мастакоў".

Пераможцаў рэспубліканскага конкурсу вызначаць у чатырох намінацыях. Узнагароды чакаюць тых, хто ўнёс значны асабісты ўклад у асвятленне тэмы; журналістаў, якія стварылі яркія аналітычныя матэрыялы аб творчасці як асобных майстроў, так і канкрэтных мастацкіх падзей. Таксама журы выбера лепшыя даследчыя работы ў галіне выяўленчага мастацтва.