У Беларусі аб'яўлены дадатковы набор у ВНУ

18 июля 2014
У абітурыентаў, якія не прайшлі па конкурсе на бюджэтныя месцы, ёсць другая спроба.
Прыём дакументаў праходзіць толькі на дзённую бюджэтную форму. Тэрміны прыёму на ваенныя спецыяльнасці - з 21 па 25 ліпеня, культуры - 27-28 ліпеня, на астатнія - з 23 па 28 ліпеня. Гэта такія спецыяльнасці, як пачатковая адукацыя, матэматыка і інфарматыка, фізіка, абсталяванне, транспарт, металургія, энергетыка і іншыя. На месцы могуць прэтэндаваць абітурыенты, якія ўдзельнічалі ў тэсціраванні і атрымалі ад 5 балаў па рускай і беларускай мовах; ад 10 балаў па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі і ад 15 балаў па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі найноўшага часу, грамадазнаўстве, геаграфіі і замежных мовах.