У Беларусі створаны 5871 участак для галасавання

19 сентября 2019

Выбарчая кампанія - 2019 праходзіць неканфліктна. Аб гэтым нашаму тэлеканалу сёння расказала кіраўнік Цэнтрвыбаркама. У ЦВК паступіла 94 звароты, больш за трэць - з просьбай растлумачыць выбарчае заканадаўства. Скаргаў на гэтым этапе зарэгістравана толькі некалькі. 

Нагадаем, дакументы аб жаданні балаціравацца неабходна падаць да 7 кастрычніка. Каб пазбегнуць адмоў у рэгістрацыі, Лідзія Ярмошына рэкамендуе асаблівую ўвагу звярнуць на пакет дакументаў, які падаецца. 

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў: "Часта не звяртаюць увагу на такія банальныя рэчы, як нумар выбарчай акругі. Трэба абавязкова праверыць, па якім нумары вы вылучаецеся. Абавязкова павінна быць пададзена заява аб згодзе балаціравацца, без заявы гэта не поўны камплект дакументаў - адмова ў рэгістрацыі. Дэкларацыя аб прыбытках і маёмасці, і, вядома, канкрэтная анкета".

Працягваецца таксама вылучэнне кандыдатаў у Савет Рэспублікі, яно завершыцца 8 кастрычніка. Па 8 чалавек ад кожнай вобласці і Мінска вылучаюцца на сумесных пасяджэннях на месцах. Зарэгіструюць кандыдатаў у верхнюю палату парламента да 13 кастрычніка. Выбары ў Савет Рэспублікі пройдуць 7 лістапада, у Палату прадстаўнікоў - 17-га. 


Тэгі:

#Выборы 2019