У Беларусі абновяць правілы ўтрымання свойскіх жывёл

24 февраля 2020
Навацыі закрануць  як хатніх гадаванцаў, так і беспрытульнікаў. Праект гэтай пастановы сёння стаў тэмай дыялогу зааабаронцаў, заканадаўцаў і профільных міністэрстваў. Да яго падключыўся таксама  фонд французскай кіназоркі  Брыжыт Бардо. Яе памочніца  спецыяльна прыляцела ў Беларусь, каб прыняць удзел  у абмеркаванні праблем абароны бяздомных жывёл і прасоўванні гуманных прынцыпаў у яе вырашэння. Пазіцыя французскіх калег заснавана на запуску праграмы адлову, стэрылізацыі і вакцынацыі бадзяжных сабак і кошак. Акрамя таго, зааабаронцы  прапаноўваюць нашай краіне разгледзець магчымасць адкрыцця ў сталіцы спецыяльнага цэнтра па масавай стэрылізацыі жывёл. Гэта дапаможа кантраляваць колькасць беспрытульнікаў і пазбегнуць іх знішчэння.

Фонд Брыжыт Бардо правядзе ў беларускай сталіцы  акцыі па масавай бясплатнай стэрылізацыі сабак і кошак. Яны пройдуць пры ўдзеле замежных ветэрынараў у красавіку, а пасля  яшчэ і восенню.