У Беларусі абноўленыя мінімальныя спажывецкія бюджэты

29 октября 2014
Разлік зроблены для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на чалавека.
Сярэднямесячны мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек з лістапада па 31 студзеня складзе каля 2 мільёнаў 100 тысяч рублёў. Гэта амаль на 2 працэнты вышэй за папярэдні нарматыў.


Мінімальны спажывецкі бюджэт аднаго працаздольнага грамадзяніна складзе 2 мільёны 684 тысячы рублёў, для пенсіянераў - 2 мільёны 101 тысячу. Для студэнтаў - 2 мільёны 71 тысячу рублёў. Дыяпазон мінімальнага спажывецкага бюджэту для дзяцей у залежнасці ад узросту вар'іруецца ад 1 мільёна 643 тысяч да 2 мільёнаў 322 тысяч рублёў.


У мінімальным спажывецкім бюджэце сям'і з чатырох чалавек выдаткі на харчаванне ў разліках склалі 54 працэнты, на адзенне, абутак каля 20, паслугі ЖКГ амаль 6 працэнтаў, бытавыя паслугі, транспарт, сувязь - каля 7.


Нагадаем, мінімальныя спажывецкія бюджэты штоквартальна вызначае Міністэрства працы і сацабароны ў цэнах апошняга месяца квартала.