У Беларусі абноўлены Працоўны кодэкс. Вялікія змены адбудуцца і ў Крымінальным кодэксе

24 июля 2019

Працаваць па-новаму будзем ужо з наступнага года. Дакумент уступіць у сілу напрыканцы студзеня - пачатку лютага. У ім з'явіўся водпуск для тат на два тыдні пасля нараджэння дзіцяці, а кіраўнікі прадпрыемстваў  могуць прапаноўваць працаўнікам кантракты адразу на максімальны тэрмін. Упершыню кодэкс будзе рэгуляваць і дыстанцыйныя працоўныя адносіны. Праца на удалёнцы  сёння папулярная ва ўсім свеце.

Вялікія змены адбудуцца  і ў Крымінальным кодэксе. Напярэдадні Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны закон. Дакумент прадугледжвае скарачэнне ніжняй мяжы пакарання  за пазапраўны абарот наркотыкаў па другім і трэцім пунктах

артыкула. Акрамя таго, уводзіцца крымінальная адказнасць  за скланенне да ўжывання допінгу ў спорце, а таксама за рэабілітацыю нацызму.