У Беларусі выявілі амаль 40 відаў жывёл і раслін, якія лічыліся зніклымі

28 ноября 2017

Гэта адзін з вынікаў чатырохгадовага праекта "Кліма-Іст" па захаванасці тарфянікаў.

Пакуль усе мерапрыемствы праходзілі на тэрыторыі двух заказнікаў. Было ачышчана практычна 4 тысячы гектараў балот. Акрамя таго, створана інфраструктура для выкарыстання балотнай біямасы ў энергетыцы, будаўніцтве і сельскай гаспадарцы. Напрыклад, драўняныя шчэпкі могуць выкарыстоўвацца як біяпаліва, часткова замяшчаючы вуглевадародную сыравіну. Тым самым зніжаецца выкід парніковых газаў. Праект "Кліма-Іст" - гэта сумесная праца прадстаўнікоў ПРААН, Еўрапейскага саюза і Міністэрства прыродных рэсурсаў нашай краіны.

Для рэалізацыі праекта былі створаны 33 новыя рабочыя месцы. Далей штат "Кліма-Іст" пашырыцца. Прадстаўнікі ПРААН і Еўрапейскага саюза плануюць прадоўжыць праграму па захаванні балот у нашай краіне.