Праз паўгода жыллёвыя аблігацыі - пад забаронай на рэгістрацыю. Навацыі замацаваныя ўказам Прэзідэнта, дзе абгрунтаванне тлумачыцца так: для абароны інтарэсаў тых, хто інвестуе ў жыллёвае будаўніцтва. Адтэрміноўка ў паўгода дадзеная для таго, каб забудоўшчыкі змаглі правесці пры неабходнасці эмісію аблігацый для завяршэння ўзвядзення новабудоўляў. Эксперты ўпэўненыя: новыя правілы не выклікуць негатыўнай рэакцыі ўдзельнікаў рынку. Усе ўжо даўно пачалі перабудоўваць сваю працу.
Будуць і выключэнні з правілаў, калі рэгістраваць каштоўныя паперы можна. Гэта пры рэалізацыі інвестдамоў паміж інвестарамі і краінай, якія былі падпісаныя да ўступлення ў сілу ўказу.













