У Беларусі ўначы ў некаторых раёнах будзе да мінус 20

20 февраля 2018

У Беларусі каляндарная зіма набліжаецца да канца, але не здае сваіх пазіцый. Калі ўдзень маразы будуць невялікімі, то ўначы ў некаторых раёнах слупкі тэрмометраў апусцяцца да мінус 20. З серады ў краіну пачнуць паступаць халодныя паветраныя масы з поўначы Еўропы. Ападкі будуць невялікімі, а на дарогах захаваецца галалёдзіца.