У Беларусі намалочана 3 млн 391 тыс. тон збожжавых

2 августа 2021

Уборачная-2021 у Беларусі. Практычна палова плошчаў убраная.

Намалочана 3 млн 391 тыс. тон збожжавых. Змяніўся лідар па намалоце. На першае месца выйшла Мінская вобласць, на яе рахунку 806 тыс. тон збожжа. Брэсцкі рэгіён па-ранейшаму наперадзе ўсіх па тэмпах. З дзвюх трэціх плошчаў тут сабралі 781 тыс. тон збожжа. Надвор'е сёлета дазволіла нароўні з іншымі весці жніво і ў Віцебскай вобласці. У самым паўночным рэгіёне ўжо асвоена 45 працэнтаў плошчаў і сабрана 434 тыс. тон збожжа.