У Беларусі напярэдадні Першамая абнавіліся дошкі гонару

30 апреля 2017

Так, у Віцебску ў спісе пераможцаў працоўных спаборніцтваў за мінулы год - прадпрыемствы, якія дасягнулі найлепшых вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці, эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў. Сярод раёнаў лепшымі аказаліся Браслаўскі, Верхнядзвінскі і Чыгуначны раён абласнога цэнтра.

Станіслаў Цітовіч, галоўны ўрач Віцебскай гарадской цэнтральнай паліклінікі:

"Тысячны калектыў, які працаваў на карысць прафілактыкі, паляпшэння здароўя нашых грамадзян. Станоўчыя моманты: зніжэнне смяротнасці, павелічэнне нараджальнасці і дадатны натуральны прырост. Горад Віцебск прырос на дзве сотні грамадзян па выніках 2016 года".

Адзначым, у 2016 у Віцебскай вобласці было адкрыта больш за 300 прадпрыемстваў і вытворчасцяў, а гэта 5 тысяч новых рабочых месцаў.