У Беларусі напярэдадні Новага года выберуць моладзевую сталіцу - 2015

23 декабря 2015

Пра гэта сёння гаварылі ў Мінску падчас выніковай прэс-канферэнцыі БРСМ. Як паведаміла журналістам начальнік упраўлення Мінадукацыі Наталля Пшанічная, мэру горада-пераможца будзе ўручаны вялікі сімвалічны ключ, ён ужо выраблены і чакае. На конкурс было пададзена 10 заявак, яго плануюць зрабіць штогадовым. Таксама зараз спецыялісты рыхтуюць змяненні ў закон аб дзяржаўнай моладзевай палітыцы. Больш за тое, у наступным годзе БРСМ мае намер стварыць бізнес-інкубатар для маладых вынаходнікаў сумесна з тэхналагічным паркам "Палітэхнік".

Андрэй Белякоў, першы сакратар ЦК БРСМ: "Сёлета толькі ў рамках конкурсу "100 ідэй для Беларусі" да нас з усёй краіны паступіла больш за 2000 праектаў. І многія з іх сапраўды носяць характар такі камерцыйны. Г.з. маладыя людзі не проста робяць праекты. Яны зацікаўлены і ў тым, каб зарабляць. Чаму б і не? Прыносіць карысць і сабе, і краіне".

Сёлета больш за 70 тысяч маладых людзей працаўладкаваліся ў 4 тысячы студатрадаў. А валанцёры дабрачыннага праекта БРСМ "Добрае сэрца" сабралі і пералічылі на лячэнне дзяцей больш за 180 мільёнаў рублёў.