У Беларусі ўзнагародзілі пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў

23 декабря 2015

Сярод лепшых не толькі акадэмікі, але і маладыя людзі. У ліку пераможцаў - навучэнец мінскай гімназіі. Нягледзячы на юны ўзрост, ён ужо адкрыў сваю справу і ўпэўнена атрымаў перамогу ў конкурсе, прапанаваўшы на суд журы ўнікальны робат. Упершыню адабраны чатыры ідэі для далейшай камерцыялізацыі - стаўку робяць на ўкараненне распрацовак у жыццё. Для гэтага для пачатку рэалізацыі гэтых праектаў пераможцам уручылі сертыфікаты на 116 млн рублёў. Традыцыйна ў лідарах IT-сфера, біятэхналогіі і праца з клеткамі, а таксама робататэхніка, якая толькі пачынае сваё развіццё ў нашай краіне.

Аляксандр Шумілін, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях: "Гэта праект па распрацоўцы ў IT-сферы - аналізу ракавых клетак. Гэта адзін з праектаў на камерцыялізацыю. Часткова ён выкарыстоўваецца ў нашым РНПЦ анкалогіі ў Бараўлянах. Гэта распрацоўка БДУ. Другі праект - гэта распрацоўка Полацкага ўніверсітэта - 3Dпячаць абразіўных стужак. Гэта распрацоўка па нанаматэрыялах - распрацоўка Акадэміі навук".

Чацвёрты пераможны праект - гэта сучаснае антыгалалёднае пакрыццё. Конкурс праходзіць шосты раз. Калі ў першы год было пададзена толькі 4 заяўкі, сёлета 161 чалавек прадставіў свой праект. Штогод у Беларусі рэалізуюць ад 3 да 5 інавацыйных ідэй. Вялікая частка праектаў - ад моладзі.