У Беларусі пачынаюць падрыхтоўку спецыялістаў па дысцыпліне "сацыяльнае прадпрымальніцтва"

15 октября 2019
У адным з гомельскіх інстытутаў пачынаюць падрыхтоўку спецыялістаў па дысцыпліне "сацыяльнае прадпрымальніцтва"

Не пакінуць людзей сам-насам са сваёй праблемай, дапамагчы і падтрымаць у цяжкай сітуацыі - вось адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. На гэта скіраваны і новы закон, які рыхтуюць дэпутаты. Згодна з дакументам,  у 2023 годзе плануецца ўвесці квоты па працаўладкаванні інвалідаў. Пры гэтым вялікі крок у гэтым кірунку  ўжо зроблены. Так, у адным з гомельскіх інстытутаў першымі ў краіне пачынаюць падрыхтоўку спецыялістаў па дысцыпліне "сацыяльнае прадпрымальніцтва". А некаторыя прадпрыемствы ўжо многія гады прымаюць у свой калектыў людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Аб жыцці без абмежаванняў  рэпартаж Ганны Кавалёвай.

У Гомелі інвалідам даюць працу  дома

З раніцы  званок у дзверы. На парозе дастаўка працы. Такіх гасцей Алена прымае раз на месяц. Прывозяць матэрыял для пашыву рукавіц. Незвычайную вакансію жанчына знайшла яшчэ летам у інтэрнэце. Гаворыць, для яе гэта быў падарунак лёсу. Бо з-за праблем са здароўем працаўладкавацца было няпроста.

Алена Касцючэнка, інвалід II групы: "У мяне пратэз. Па стане здароўя цяжка ўладкавацца. Таму знайшла для сябе як варыянт  дома. Мне зручна, што ёсць такі дадатковы заробак да пенсіі".

Інклюзіўнае працаўладкаванне


Швейную тэхніку, інвентар  дае прадпрыемства. Сёння ў яго штаце 130 чалавек. І палова - гэта інваліды. Сацыяльны бізнес існуе 30 гадоў. Праўда, канкурэнцыя няпростая. Такіх прадпрыемстваў усё менш. Хоць попыт ёсць. 

Васіль Папкоў, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў: "Ёсць інваліды, якія імкнуцца працаваць. Як адзін выказаўся, я хачу годна жыць".

У Гомелі пачнуць рыхтаваць спецыялістаў па дысцыпліне "сацыяльнае прадпрымальніцтва"


Каб сацыяльных бізнес-праектаў станавілася больш, падключыліся спецыялісты сферы адукацыі. Гавораць,  што пачынаць трэба з вытокаў - перш стварыць будучых бізнесменаў, якія будуць гатовыя развіваць сацыяльны бізнес. Менавіта дзеля гэтага ў гомельскім Інстытуце павышэння кваліфікацыі адкрылі новую для краіны дысцыпліну. Яна так і называецца   "сацыяльнае прадпрымальніцтва". 

Са студэнтамі будуць праводзіць майстар-класы і мазгавыя штурмы, дапамогуць сфармуляваць сваю бізнес-ідэю. А галоўнае  тут навучаць складаць і ўвасабляць бізнес-планы.

Сярод першых студэнтаў - 15 чалавек - людзі з вышэйшай эканамічнай адукацыяй. Праграма іх навучання разлічана на 2 семестры. Іншымі словамі, перападрыхтоўку пройдуць літаральна за адзін навучальны год.

Юрый Калеснік, дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ГДТУ імя Сухога: "Я быў на стажыроўцы ў ЗША па праграме Community Connections. Там мы вывучалі, як у ЗША вырашаюцца сацыяльныя праблемы грамадства з дапамогай прадпрымальніцкай дзейнасці. На падставе гэтых ведаў мы распрацавалі школу сацпрадпрымальніцтва, якая рэалізавалася ў 2016 годзе. А зараз мы вырашылі адаптаваць гэты курс у новую навучальную дысцыпліну".

У Пасланні-2019 Прэзідэнт даручыў стварыць выразную сістэму працаўладкавання інвалідаў


Інклюзіўнае працаўладкаванне стала і адным з ключавых пасылаў Паслання Прэзідэнта народу і Нацыянальнаму сходу. Аляксандр Лукашэнка патрэбаваў  стварыць дадатковую сістэму стымулявання наймальнікаў. 

У Гомельскай вобласці рэалізуюць праект працоўнай адаптацыі

Праз некалькі месяцаў некаторыя крокі да гэтага ўжо зробленыя. Рыхтуецца новая заканадаўчая база. Тым часам біржы працы праяўляюць ініцыятыву і браніруюць  на прадпрыемствах рабочыя месцы спецыяльна для людзей з інваліднасцю. 

Аляксандр Семіёнаў, першы намстаршыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама: "Для гэтага заключаюцца дагаворы непасрэдна з прадпрыемствамі, з наймальнікамі. І кампенсуюцца наймальніку выдаткі на выплату заработнай платы для гэтых грамадзян на працягу, напрыклад, ад паўгода да года. Каб вось гэты грамадзянін, інвалід, мог адаптавацца на рабочым месцы па вызначанай прафесіі і ў наступным ужо працягваў сваю працоўную дзейнасць, калі задавальняюць запыты і наймальніка, і, адпаведна, інваліда".

Працоўная адаптацыя

Такую форму падтрымкі інвалідаў назвалі "працоўнай адаптацыяй". Дзякуючы,  у тым ліку і ёй, толькі ў Гомельскім рэгіёне з пачатку года знайшлі працу амаль 60 % людзей з інваліднасцю, якія звярнуліся па дапамогу. Пры гэтым частка з іх атрымала субсідыі і адкрылі ўжо свой уласны бізнес.