У Беларусі пачынаецца падрыхтоўка да Дня Незалежнасці

13 мая 2016

На аэрадроме Ліпкі пад Мінскам прайшла першая рэпетыцыя ваеннага парада. Танкі, баявыя машыны пяхоты, ракетныя комплексы і сістэмы залпавага агню мінчане і госці сталіцы ўбачаць на свяце 3 ліпеня. Каб калоны з ваеннага гарадка даехалі ва Уручча і зваротна, на час трэніровак некаторыя сталічныя вуліцы перакрыюць на 40 хвілін. Рэпетыцыі будуць праходзіць штотыдзень у аўторак, сераду і чацвер.

Уладзімір Кулажын, намкамандуючага войскамі паўночна-заходняга аператыўнага камандавання УС Беларусі: "Выхад тэхнікі будзе здзяйсняцца ў аўторкі з 5:30 да 6:30 і вяртанне тэхнікі ў чацвяргі да 20 гадзін. Усяго ў механізаванай калоне будуць задзейнічаныя больш за 160 адзінак тэхнікі".

Тэхніка механізаванай калоны даўжынёй амаль на 2 км пройдзе 3 ліпеня ў парадным разліку. Ва ўрачыстым шэсці задзейнічаюць і гістарычныя асобнікі. Генеральныя рэпетыцыі святочнага парада пройдуць 25 і 28 чэрвеня.