У Беларусі пачынаецца падача заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп

11 мая 2020
Галоўная выбарчая кампанія стартавала ў Беларусі. З сённяшняга дня і да канца гэтага рабочага тыдня прэтэндэнты на пасаду Прэзідэнта могуць падаваць заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп. Iх члены будуць збіраць подпісы ў падтрымку вылучэння свайго кандыдата. Іх збор стартуе яшчэ праз тыдзень, 21  мая, і прадоўжыцца амаль месяц. Усім патэнцыяльным кандыдатам, калі яны хочуць прадоўжыць барацьбу, як і раней, трэба будзе запісаць сабе ў актыў не менш чым 100 тысяч подпісаў выбаршчыкаў. Абавязковая ўмова сёлетняй кампаніі – выкананне ўсіх мер бяспекі ва ўмовах пандэміі. Таму зборшчыкі абавязаны будуць выконваць рэкамендацыі па дыстанцыраванні, быць у масках і пальчатках. Нагадаем, выбары Прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня.


Тэгі:

#Выборы 2020