У Беларусі пачынаецца падача дакументаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы

12 июля 2019

Новы этап уступнай кампаніі. Сёння ў Беларусі пачынаецца падача дакументаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Прыём прадоўжыцца да 17 ліпеня. А з 18-га  для некаторых спецыяльнасцяў стартуюць выпрабаванні ўнутры ВНУ. Сёлета на навучанне абітурыентаў чакаюць 49 устаноў вышэйшай адукацыі.

Вынікі залічэння на бюджэтную форму навучання будуць вядомыя абітурыентам не пазней за 28 ліпеня, на платную - да 6 жніўня.