У Беларусі пачынаецца пераход на лічбавае тэлебачанне

1 августа 2013
Сёння будзе адключаны аналагавы тэлеперадатчык у Асіповічах, а ў кастрычніку пяройдуць на лічбавае вяшчанне ў Жлобіне і Касцюковічах. Для прыёму сігналу не абавязкова змяняць тэлевізар. Можна проста набыць спецыяльную прыстаўку, якая каштуе ад 300 тысяч да 650 тысяч рублёў. Напярэдадні прадстаўнікі Міністэрства гандлю заявілі, што пры продажы абсталявання будуць прымяняцца сістэмы скідак і растэрміноўкі. Некаторым катэгорыям беларусаў прыстаўкі будуць выдавацца бясплатна. Размова, у першую чаргу, ідзе аб маламаёмасных грамадзянах і шматдзетных сем'ях. Цалкам перайсці на лічбу наша краіна павінна да чэрвеня 2015 года.