У Беларусі пачынаецца маніторынг гатовасці сельгаспрадпрыемстваў да правядзення ўборачнай кампаніі

10 июня 2019
У Беларусі тэхнічныя інспектары ФПБ сёння пачынаюць маніторынг гатовасці сельгаспрадпрыемстваў да правядзення ўборачнай кампаніі. На кантролі - забеспячэнне працаўнікоў сродкамі індывідуальнай абароны і спецадзеннем, а таксама арганізацыя дастаўкі гарачага харчавання і пітнай вады. Асаблівая ўвага тым прадпрыемствам, у якіх летась былі выяўленыя парушэнні тэхнікі бяспекі або неналежным чынам арганізаваныя бытавыя ўмовы для працаўнікоў падчас жніва. Прадстаўнікі прафсаюзаў таксама правераць наяўнасць і стан санітарна-бытавых памяшканняў і душавых, абсталяваных месцаў для прыёму ежы, звернуць увагу на выкананне правіл аховы працы пры правядзенні рамонтных работ і адпаведнасць эксплуатаванай тэхнікі патрабаванням бяспекі.