У Беларусі пачаўся прыём дакументаў у ВНУ

12 июля 2017

Падаць іх можна да 17 ліпеня. Выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці павінны паспяшацца - у іх шанц стаць студэнтам сёлета будзе да 14 ліпеня. У абітурыентаў-платнікаў часу больш. Іх заявы прымаюць да 4 жніўня. І толькі для завочнікаў сельскагаспадарчага профілю тэрміны вызначаюцца з 15 лістапада па 5 снежня. А вось у абітурыентаў сілавых, творчых і сельскагаспадарчых ВНУ наперадзе яшчэ ўнутраныя ўступныя іспыты. Яны пачнуцца 18 ліпеня.