У Беларусі пачаўся пажаранебяспечны сезон

22 мая 2013
За два гарачыя майскія тыдні толькі ў Гомельскай вобласці зафіксавана 11 лясных пажараў. У гэтых умовах лясная ахова пераведзена на ўзмоцнены рэжым працы. Сітуацыю адсочваюць пры дапамозе камер відэаназірання і падчас рэгулярных авіяаблётаў. У вобласці практычна ва ўсіх лясных масівах уведзены перадапошні, чацвёрты, клас пажарнай небяспекі. Агульная плошча лесу, які пацярпеў, пакуль невялікая - менш за гектар.
Калі да канца тыдня ў вобласці не пройдуць дажджы, клас пажарнай небяспекі павысіцца да пятага - максімальнага. Тады можа быць уведзена забарона на наведванне лясоў.