У Беларусі пачаўся міжнародны мотапрабег у гонар 75-годдзя Вялікай Перамогі

18 сентября 2020
Дзясяткі байкераў з'ехаліся да Брэсцкай крэпасці. Патрыятычная акцыя стартавала ў маі. Маршрут прайшоў праз Мурманск, Санкт-Пецярбург, Ржэў, Маскву і іншыя гарады Расіі. Брэст стаў першым горадам Беларусі, які падхапіў эстафету, мэта якой - прыцягнуць увагу да подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Па дарозе ўдзельнікі прабегу збіраюць зямлю з гераічных месцаў. Потым яе закладуць у капсулу помніка героям-матацыклістам у Маскве. Пасля Брэста байкеры адправяцца па іншых памятных месцах Беларусі. Завершыцца прабег на Кургане Славы.