На Беларусі пачаўся актыўны збор журавіны

17 октября 2015

Самая буйная плантацыя ягад - у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Пачынаюць збіраць журавіны на мясцовым прадпрыемстве з самай раніцы двума спосабамі - сухім і мокрым. Найбольш дарагая ягада - сабраная рукамі. Журавіны, якія растуць на забалочаных палях, збіраюць спецыяльнай тэхнікай айчыннай вытворчасці. Сёлета з аднаго гектара плануюць атрымаць да 30 тон ягады.

Беларусь - чацвёртая ў свеце па вытворчасці журавін пасля ЗША, Канады і Чылі. Упершыню сёлета да спісу краін-імпарцёраў далучыліся Англія і Польшча. На прадпрыемстве ў Пінскім раёне чакаюць прыбытак за ўсе пастаўкі 10 мільярдаў рублёў.