У Беларусі пачаліся школьныя канікулы. Інспектары ДАІ заклікаюць вадзіцеляў быць уважлівымі

25 Сакавіка 2019

Сёння ў Беларусі пачаліся школьныя канікулы - інспектары ДАІ заклікаюць вадзіцеляў зніжаць хуткасць у дварах і перад пешаходнымі пераходамі. На гэты перыяд Дзяржаўтаінспекцыя ўзмоцніць кантроль за выкананнем правіл дарожнага руху. На мінулым тыдні інспектары пабывалі на школьных уроках, паказалі дзецям фатаграфіі рэальных здарэнняў і нагадалі аб бяспечных паводзінах на дарозе. 

Усяго з пачатку года толькі на дарогах Мінскай вобласці зафіксавана амаль 100 аварый. У пяці - траўміравана шасцёра дзяцей.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя