У Беларусі пачаліся Дні нацыянальнай кухні

7 марта 2016

У сотні кафэ па ўсёй краіне з'явіліся традыцыйныя стравы. Як і падчас папярэдніх кулінарных тыдняў наведвальнікаў чакаюць суп, напой і гарачае на выбар. Ва ўсіх рэстаранах, якія ўдзельнічаюць у акцыі, цана аднолькавая, а вось смак - розны. Усе кухары прадэгуставалі стравы і дадалі свае фірмовыя інгрэдыенты.

Тыдзень беларускай кухні прадоўжыцца да 13 сакавіка. Дарэчы, першая такая смачная акцыя прайшла ў нашай краіне тры гады назад. Тады ў ёй прынялі ўдзел усяго 10 беларускіх рэстаранаў.