У Беларусі пачалі актыўна змагацца з нелегальным кантэнтам

4 апреля 2016

Сёння ў Кодэксе адміністрацыйных правапарушэнняў пачаў дзейнічаць новы артыкул. Зараз за "захоўванне з мэтай распаўсюджання" неліцэнзійных аўдыё і відэаматэрыялаў, якія загружаныя на камп'ютар або тэлефон, будуць штрафаваць. Па сутнасці, пад гэты артыкул таксама могуць трапіць копіі аўдыё або відэа, якія беларусы рэпосцяць у сацыяльных сетках. Як не стаць "піратам" і каму пагражаюць штрафы - разбіралася Улада Карніцкая.

Не змяніць кардынальна, а вытлумачыць даступна - галоўная мэта палажэння Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях у сферы аўтарскага права. Уступіла ў сілу яно сёння.

І сёння ж у сталіцы спецыялісты расказалі журналістам, што менавіта змянілася

Дзмітрый Ананьеў, генеральны дырэктар асацыяцыі кампаніі інфармацыйных тэхналогій: "У асноўным гэтыя змены накіраваныя супраць таго вялікага аб'ёму нелегальнага рынку. Калі гаварыць аб камп'ютарных праграмах, то вы ж разумееце, што існуе пэўны пласт нелегальных гандляроў, якія, выкарыстоўваючы няведанне карыстальніка, прадаюць нелегальнае праграмнае забеспячэнне".

Прадаваць нелегальна праграмы, зразумелая справа, было забаронена і раней. Праўда, затрымаць усю партыю супрацоўнікі міліцыі не маглі. Зараз гэта стала магчымым. Бо галоўнае ўдакладненне ў артыкуле "забаронена захоўванне з мэтай распаўсюджання". І датычыцца гэта не толькі камп'ютарных праграм, але яшчэ відэа- і аўдыёзапісаў

Аляксандр Пагойскі, намеснік начальніка аддзела ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі: "Мы імкнёмся ўніфікаваць заканадаўства з нашымі суседзямі, з еўрапейскімі краінамі. Пагаворваюць жа аб магчымым далучэнні да СГА РБ, а правы інтэлектуальнай уласнасці - гэта неад'емная частка Сусветнай гандлёвай арганізацыі".

Сёння музыку і фільмы можна загрузіць за грошы і бясплатна. Аператары супрацоўнічаюць з папулярнымі анлайн-кінатэатрамі і прапаноўваюць кліентам доступ да іх.

Таму ўсё запампаванае па-ранейшаму захоўваць на асабістай флэшцы або ў камп'ютары можна.

Але калі ў гэтай скарбонцы акажацца кантрафактны матэрыял, то гэта можа быць расцэнена, як "захоўванне з мэтай распаўсюджання".

Пад азначэнне "кантрафакт" трапляе таксама запіс, зроблены на канцэрце любога выканаўца. Але ў тым выпадку, калі яго паказаць сябру і ўжо тым больш, калі заліць яе на torrent або на асабістую старонку ў сацыяльную сетку, ужо тады юрысты гэта кваліфікуюць як распаўсюджанне. Праўда, не факт, што за такое парушэнне прыйдзецца заплаціць штраф".

Спецыялісты сцвярджаюць: за пасты ў сасцыяльных сетках музыкі, відэа або аўдыёкніжак штрафаваць звычайных карыстальнікаў не будуць, калі праваўладальнік, гэта значыць, аўтар, не звернецца асабіста з такой скаргай. У такім выпадку прыйдзецца заплаціць мінімум 6 мільёнаў 300 тысяч рублёў.