У Беларусі пачалася ўступная кампанія

12 июня 2017

Абітурыенты здалі першае ЦТ па беларускай мове. Выпрабаванне праходзіла адначасова ў 13-ці кропках сталіцы і ў 41 пункце па ўсёй краіне. У кожнай аўдыторыі, без выключэнняў, 120 хвілін. Але да таго, як трапіць на стол абітурыента, кожны бланк павінен прайсці сур'ёзную праверку.

Увесь шлях ад сартавання да здачы ўжо зробленага варыянту прасачыла Юлія Грызунт. Запаветнае адкрыццё канверта з заданнямі на цэнтралізаваным тэсціраванні - гэта толькі вяршыня айсберга. Самае цікавае адбываецца задоўга да 11 раніцы. У дзень тэсціравання ў Інстытуце кантролю ведаў трэба рассартаваць усе тэсты па канвертах. Гэтым займаюцца два супрацоўнікі ў зачыненым кабінеце, куды ўваход забаронены нават дырэктару інстытута. Далей канверты размяркоўваюцца па спецыяльных пакетах - валізах, на кожным пазначана ВНУ, у якую яны адправяцца.

Калі канверты паступаюць у пункты тэсціравання, а іх у нашай краіне 41, яны змяшчаюцца ў спецыяльны сейф, а за 10 хвілін да пачатку іспыту сейф адчыняюць пад кантролем спецыяльнай камісіі. У Мінскім лінгвістычным універсітэце за працэдурай сачыў віцэ-прэм'ер нашай краіны і па сумяшчальніцтве старшыня камісіі кантролі за ходам уступнай кампаніі Васіль Жарко. Дарэчы, на ўсіх канвертах ёсць спецыяльная адзнака, па якой адразу відаць, калі ён ужо распячатваўся раней.

Ужо падчас правядзення тэста ў кожнай аўдыторыі знаходзяцца супрацоўнікі дзяржкантролю. Яны сочаць за захаваннем усіх умоў абітурыентамі: у аўдыторыю можна ўзяць з сабою толькі пашпарт і чорную геліевую ручку. Перад уваходам у кожны кабінет асабістыя рэчы, якія не прайшлі праверку на ўваходзе, сярод іх нават буйныя ўпрыгожванні і вокладкі на пашпарт.

Тэсты па ўсіх прадметах яшчэ задоўга да адпраўкі ў пункты здачы правераныя на адпаведнасць школьнай праграме. Пры ўзнікненні пытанняў або сумненняў, можна звярнуцца ў РІКВ, там пакажуць не толькі падручнік, але нават параграф і нумар старонкі, дзе знайсці адказ на кожныя з 80-ці пытанняў.

Сёлета можна здаць тэсціраванне па 4 прадметах, некаторыя абітурыенты скарысталіся гэтым, каб напісаць іспыты адразу па дзвюх мовах. Напрыклад, на беларускую сёлета зарэгістравалася на шэсць тысяч абітурыентаў больш, чым летась.

У выніку прад'явіць пры паступленні можна той сертыфікат па мове, дзе больш балаў. Бонус адчувальны. Свае веды па рускай абітурыенты правераць ужо 14 чэрвеня.

На яго зарэгістраваліся 75 з паловай тысяч чалавек.

У цэлым сёння па краіне было здадзена 28 з паловай тысяч бланкаў з адказамі. На іх праверку - 10 дзён. Гэта афіцыйная лічба, супрацоўнікі РІКВ абяцаюць, што ацэнкі з'явяцца на іх сайце ўжо на працягу тыдня. Апошні тэст 2017-га запланаваны на 2 ліпеня. Пасля - адразу тры рэзервовыя дні, гэта таксама новаўвядзенне сёлетняй кампаніі. І ўжо з 12 ліпеня ВНУ пачнуць прымаць дакументы ў абітурыентаў.