У Беларусі пачалася вакцынацыя "Спадарожнікам V" беларускай вытворчасці

16 апреля 2021

Зараз афіцыйна: выпушчаная расійская вакцына ад каранавіруса "Cпадарожнік V" беларускай вытворчасці ўвайшла ў грамадзянскі абарот. Гэта сёння заявіў міністр аховы здароўя. Дзмітрый Піневіч стаў першым беларусам, які прышчапіўся разлітым у нас прэпаратам. Напярэдадні стала вядома, што беларускае Міністэрства аховы здароўя і расійскі цэнтр імя Гамалеі адобрылі якасць партыі. Таксама сёння прышчапіліся міністр працы і сацабароны Ірына Касцевіч  і спецыялісты абодвух ведамстваў. Заўважылі ў працэдурным кабінеце і дырэктара прадпрыемства "Белмедпрэпараты". Аб'ём першай партыі вакцыны -  да 90 тысяч доз. Да канца месяца ў Мінску плануюць вырабіць яшчэ 5 серый. Агульнай колькасцю да 500 тысяч. Кантроль якасці будзе праходзіць кожная партыя. 

Трэцяя хваля COVID-19

У Міністэрстве аховы здароўя нагадалі: у Беларусь прыйшла трэцяя хваля каранавіруса. Медыкі просяць не забываць аб нашэнні масак і сацыяльнай дыстанцыі. Лавінападобнага росту, як было ў другую хвалю, не фіксуецца. Тым не менш, павялічваецца лік пацыентаў, якіх шпіталізуюць у стацыянары з сярэдняй і цяжкай формай COVID-19.